Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Няўдача ізраільска-палестынскіх перамоваў


ЕРУСАЛІМ. Ізраільска-палестынскія перамовы, якія прахадзілі ў рамках падрыхтоўкі двухбаковага саміту, завяршыліся ў чацьвер увечары няўдачай. Ізраіль прапанаваў перадаць палестынцам кантроль над пяцьцю гарадамі на Заходнім Беразе Ярдану і вызваліць 900 палестынскіх зьняволеных – у асноўным чальцоў руху Фатх, якім кіруе палестынскі лідэр Махмуд Абас. Пры гэтым Ізраіль адмовіўся вызваліць тых палестынцаў, якіх абвінавачваюць ў нападах на ізраільцаў. Пасьля чаго перамовы зайшлі ў тупік. Высокапастаўлены ізраільскі прадстаўнік пацьвердзіў, што палестынскі бок адкінуў прапановы Ізраіля. 8 лютага павінен адбыцца першы за 4 гады ізраільска-палестынскі саміт.
XS
SM
MD
LG