Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вынікі расьсьледаваньня скандалу вакол праграмы ААН “Ірацкая нафта ўзамен на харчаваньне"


ВАШЫНГТОН. Незалежная камісія, якая праводзіла расьсьледаваньне скандалу вакол гуманітарнай праграмы ААН “Ірацкая нафта ўзамен на харчаваньне” прыйшла да высновы, што кіраўнік праграмы Бенон Сіван сыстэматычна маніпуляваў экспартнымі квотамі паліва. Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі – былы старшыня Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША Пол Уолкэр на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН. У дакладзе камісіі гаворыцца, што Сіван пры выбары кампаній-пакупнікоў лабіраваў інтарэсы кампаніі “Эфрыкан мідл іст пэтролеўм”, якая базуецца ў Швэйцарыі. Аднак камісія не сьцьвярджае, што ён асабіста атрымліваў ад гэтага якія-небудзь грошы.
XS
SM
MD
LG