Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане зьнік пасажырскі авіяляйнэр


КАБУЛ. У Аўганістане зьнік пасажырскі авіяляйнэр, на борце якога знаходзілася больш за сто чалавек. "Боінг-737", які належыць прыватнай кампаніі “Kam Air”, выляцеў у чацьвер з гораду Герат, што на захадзе Аўганістану. Аднак аэрапорт Кабула адмовіўся яго прыняць з прычыны дрэннага надвор’я. Паводле некаторых зьвестак пасьля гэтага экіпаж самалёту зьвязаўся з аэрапортам у пакістанскім горадзе Пешавар, дзе яго дапусьцілі да пасадкі, аднак ён так і не прызямліўся. Усе рэйсы з кабульскага аэрапорта былі адмененыя з прычыны моцнага сьнегападу, які пачаўся ў горадзе позна ўвечары.
XS
SM
MD
LG