Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскі парлямэнт будзе галасаваць па кандыдатуры Юліі Цімашэнкі


КІЕЎ. Украінскі парлямэнт сёньня паспрабуе яшчэ раз правесьці галасаваньне па кандыдатуры Юліі Цімашэнкі на пасадзе прэм’ер-міністра. Учорашняя сэсія Вярхоўнай Рады завяршылася, як выказаліся дэпутаты, “гарачымі кансультацыямі”. Паведамляецца, што ўсё яшчэ застаюцца рознагалосьсі ў тым, хто зойме ключавыя пасады ў новым кабінэце міністраў. Паводле аналітыкаў, калі галасаваньне адбудзецца сёньня, Юлія Цімашэнка без праблем набярэ неабходную большасьць галасоў.
XS
SM
MD
LG