Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле папярэдніх дадзеных на выбарах у Іраку перамагаюць шыіты


БАГДАД. У Іраку на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся 30 студзеня, паводле папярэдніх дадзеных лідзіруюць кандыдаты мусульман-шыітаў. Большасьць сунітаў байкатавалі галасаваньне. Аб’яднаны Ірацкі Альянс, які падтрымлівае Аятала Алі Аль-Сістані, -- на першым месцы, партыя кіраўніка часовага ўраду Іраку Іяда Аляўі -- на другім месцы. На поўначы Іраку ў горадзе Эрбіль Патрыятычны зьвяз Курдыстану абвясьціў Джалала Талібані сваім кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ці прэм’ер-міністра. Зараз гэтыя пасады займаюць прадстаўнікі шыітаў і сунітаў. У чацьвер у выніку нападаў паўстанцаў ў Іраку загінулі прынамсі 18 чалавек
XS
SM
MD
LG