Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 3 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 3 лютага.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Надыходзе тыдзень цьвярозасьці. Прыпадае ён 2–9.ІІ. У гэтым тыдні ўвесь цывілізаваны сьвет вядзе барацьбу з п’янствам і пашырае вялікі Ідэал Цьвярозасьці. Далучыцца ў гэтым тыдні да міжнароднага змаганьня за цьвярозасьць заклікаем такжа ўсё беларускае грамадзянства і ўвесь беларускі народ… Словы і чыны цьвярозасьці няхай шырока расходзяцца па нашых сёлах і будзяць наш народ да сьветлага і дастойнага жыцьця”.

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Паведамленьне радыё “Менск”:

“Савецкія людзі сустрэлі новы год працоўнымі падарункамі. У газэтах паведамляецца аб датэрміновым выкананьні гадавых плянаў работнікамі масавых інстытуцыяў, электрастанцыяў, чыгуначнага транспарту, прадпрыемстваў міністэрства прамысловасьці, тавараў шырокага ўжытку, прамысловых будаўнічых матэрыялаў, марскога і рачнога флёту”. Запраўды, што край — то абычай. Адны сустракаюць кілішкамі, другія — “працоўнымі падарункамі”.

“Белорусская деловая газета”, 1995 год. М.Ж. пад загалоўкам “Ня трэба баяцца чалавека са стрэльбай” піша:

“Армія знаходзіцца ў падвешаным стане. Незразумела, якія прыярытэты, паколькі цалкам адсутнічае нацыянальная ваенная дактрына. Дзяржсакратар Савету бясьпекі палкоўнік Віктар Шэйман на пасяджэньні Рады ўхваляе далучэньне Рэспублікі Беларусь да натаўскай праграмы “Партнэрства дзеля міру” (сумнеўна, каб такі крок мог быць зьдзейсьнены без прынцыповае згоды прэзыдэнта). Дарадца прэзыдэнта, палкоўнік жа Сяргей Посахаў у сваім артыкуле ў “Народнай газеце” характарызуе гэты крок як памылковы. Невядома, хто з двух палкоўнікаў мае рацыю і каго ў гэтым выпадку належыць слухаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG