Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Ці змогуць у Беларусі завесьці справу на былога прэзыдэнта?


Галіна Абакунчык, Менск Вярхоўная Рада Ўкраіны зьвярнулася ў пракуратуру краіны з ініцыятывай распачаць крымінальную справу супраць Леаніда Кучмы. Заканадаўцы падазраюць былога прэзыдэнта ў забойстве журналіста, карупцыі й злоўжываньні службовым становішчам. Ці магчымы паўтор украінскіх падзеяў у Беларусі? Гэтым пытаньнем у менчукоў цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі калі-небудзь?”

(Юнак: ) “Калі ў Беларусі будзе падобная сытуацыя, як і ва Ўкраіне, то канечне ж, чаму не? Але цяпер, пэўна, не”.

(Юначка: ) “Параўноваць Беларусь з Украінай увогуле ня варта, бо ў нас ніколі ня будзе такой сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне”.

(Спадар: ) “У Беларусі? Не хацелася б, каб дайшло да гэтага. Гэта разборкі ў адносінах прэзыдэнта пасьля таго, як скончыліся ягоныя паўнамоцтвы”.

(Спадарыня: ) “Ва Ўкраіне было відавочна адразу, што будзе адбывацца менавіта гэта. У Беларусі таксама зьнікаюць журналісты, але я ня думаю, што калі мы памяняем свайго прэзыдэнта, то адбудзецца тое ж. У нас увогуле ўсе справы: і крымінальныя, і тыя, што зьвязаныя зь дзейнасьцю адміністрацыяў, ніколі ня маюць гэткага размаху”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі?”

(Спадар: ) “Я думаю, што магчыма. Чаму не? І раней у нас розныя сытуацыі былі”.

(Спадарыня: ) “Наўрад ці сёньня гэта магчыма. Бо вельмі сур’ёзныя наступствы могуць быць супраць людзей, якія распачнуць такую справу”.

(Спадар: ) “Наш “бацька” яшчэ доўга будзе пры ўладзе, а таму няма сэнсу гаварыць пра гэта надалей. Можа, празь якія гадоў 10–15, калі адбудуцца станоўчыя зьмены ў палітыцы, то магчыма, так і будзе. Дакладна так будзе”.

(Спадарыня: ) “Тэарэтычна — усё магчыма. Ніводны чалавек ня Бог, і ніхто не павінны быць вышэй за закон. Таму ўсе павінныя аднолькава адказваць”.

(Юнак: ) “Натуральна, што пры цяперашнім рэжыме гэта абсалютна немагчыма. А пры зьмене рэжыму гэта будзе абсалютна непазьбежным. Бо злачынстваў на сумленьні Лукашэнкі значна больш, чым на сумленьні Кучмы. Так што на 100% нас чакае нешта кшталту мясцовага Нюрнбэрскага працэсу абавязкова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG