Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 лютага адбудзецца форум з Уладзімерам Арловым


RFE/RL “Вільня ў гісторыі і духоўным жыцьці Беларусі” – тэма онлайнавай канфэрэнцыі зь пісьменьнікам і гісторыкам Уладзімерам Арловым, якая адбудзеца на вэб-сайце беларускай службы Радыё Свабода ў аўторак, 8 лютага, а 13 гадзіне паводле менскага часу.

“Цяпер, калі Летува ўлілася ў Эўразьвяз, яе падыходы да ўласнай гісторыі мусяць адпавядаць эўрапейскім стандартам. Эўрапейская традыцыя не змагаецца зь мітамі – яна зьніжае іх статус, пазбаўляе арэалу выключнасьці, бясспрэчнасьці, абсалютнасьці, і тым дае роўную магчымасьць для мітатворчасьці (а гэта – рэч непазьбежная) усім народам з агульнай гістарычнай спадчынай. Так, здабыткі Рымскай імпэрыі належаць усім заходне-эўрапейскім краінам. “Прыватызоўваць” яе ніхто не спрабуе”. (З прадмовы Ўладзімера Арлова і гісторыка Захара Шыбекі да кнігі амэрыканскага гісторыка Тыматы Снайдэра “Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569–1999гг.)”.

Задавайце пытаньні на старонцы форум svaboda.org/forum.
XS
SM
MD
LG