Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе Папы Рымскага паляпшаецца


РЫМ. Здароўе Папы Рымскага паляпшаецца. Пра гэта паведаміў італьянскі міністар аховы здароўя пасьля наведваньня шпіталя. Джыралама Сірчыя зазначыў, што дактары ў рымскім шпіталі Джэмелі маюць аптымізм адносна стану Яна Паўла ІІ, які захварэў на грып. Прэсавы сакратар Ватыкану заявіў, што Папа адчуваў сябе дастаткова добра, каб сёньня адслужыць імшу ў шпітальнай палаце. Папу 84 гады, ён мае хваробу Паркінсона.
XS
SM
MD
LG