Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя ахвяры гвалту ў Іраку


БАГДАД. У Іраку на захадзе ад Кіркуку паўстанцы забілі 12 ірацкіх вайскоўцаў. Учора ля гораду Самара былі забітыя прынамсі сямёра чалавек. Гэта адбылося пасьля таго, як ірацкі прэм’ер-міністар Іяд Аляўі заявіў, што атакі паўстанцаў пасьля выбараў зьменшыліся. Аднак ён папярэдзіў, што нельга пакуль гаварыць пра іхняе заканчэньне. Падлік галасоў на выбарах працягваецца, абвяшчэньне вынікаў чакаецца напачатку наступнага тыдня. Вядучая суніцкая групоўка ў Іраку заявіла ўчора, што будучы ўрад Іраку ня будзе легітымным, бо многія жыхары Іраку, у асноўным суніты, байкатавалі галасаваньне. Лідэр “Аль-Кайды” у Іраку Абу Мусаб аль-Заркаўі праз інтэрнэт-сайт пакляўся весьці “сьвятую вайну”.
XS
SM
MD
LG