Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскім парлямэнце адбудзецца галасаваньне па кандыдатуры Юліі Цімашэнка


КІЕЎ. Сёньня ва ўкраінскім парлямэнце адбудуцца дэбаты і галасаваньне па кандыдатуры Юліі Цімашэнка на пасадзе прэм’ер-міністра Украіны. Паводле аналітыкаў, Цімашэнка можа мець невялікія праблемы, бо ёй патрэбна атрымаць як мінімум 226 галасоў “за”. Усяго ў Вярхоўнай Радзе 450 дэпутатаў. Калі яе кандыдатуры будзе ўхваленая, Цімашэнка прадставіць парлямэнту будучы кабінэт міністраў. Раней Юлія Цімашэнка і прэзыдэнт Віктар Юшчанка казалі пра тое, што галоўныя пасады ва ўрадзе атрымаюць прадстаўнікі прэзыдэнцкага блёку “Наша Украіна”, блёку самой Юліі Цімашэнка і іх саюзьнікаў сацыялістаў. Учора Юлія Цімашэнка даслала Вярхоўнай Радзе 5-гадовую праграму працы ўраду. Праграма называецца “Да людзей” і мае 63 старонкі.
XS
SM
MD
LG