Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вынікі расьсьледаваньня скандала з праграмай ААН "Ірацкая нафта ўзамен на харчаваньне"


ВАШЫНГТОН. Незалежная камісія на чале з кіраўніком Цэнтральнага банку ЗША Полам Уолкэрам сёньня пры канцы дня абнародуе даклад з вынікамі расьсьледаваньня скандала вакол праграмы ААН «Ірацкая нафта ўзамен на харчаваньне”. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што ў дакладзе могуць ўтрымлівацца рэзкія ацэнкі працы міжнародных чыноўнікаў. Ён падкрэсьліў, што ўжо праводзіцца рэарганізацыя ў галіне фінансавай справаздачнасьці работы апарата ААН. Камісія павінна абвесьціць сваё рашэньне аб тым, ці мелі месца факты карупцыі сярод чыноўнікаў ААН, што прывяло да таго, што рэжым Садама Хусэйна меў фінансавую карысьць ад гуманітарнай праграмы.
XS
SM
MD
LG