Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш выступіў cа штогадовым зваротам да нацыі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіў у Кангрэсе ЗША са штогадовым зваротам да нацыі, у якім акрэсьліў асноўныя кірункі сваёй палітыкі на працягу другога тэрміну. У сваёй прамове Джордж Буш назваў правядзеньне выбараў ў Іраку і Аўганістане і Украіне, паляпшэньне сытуацыі на палестынскіх тэрыторыях прыкметамі дэмакратычных пераўтварэньняў у сьвеце. Буш паабяцаў паспрыяць блізкаўсходняму мірнаму працэсу. Ён сказаў, што мэта дзьвух дэмакратычных дзяржаў Палестыны і Ізраіля – жыць мірна поруч, і што ЗША дапамогуць ім дасягнуць гэтай мэты. Джордж Буш ізноў пацьвердзіў свае абяцаньні выкарыстоўваць дыпляматычныя сродкі, каб стрымліваць ядзерныя амбіцыі Паўночнай Карэі і Ірану. Што да ўнутранай палітыкі, то Джордж Буш паабяцаў рэфармаваць сыстэму сацыяльнага забесьпячэньня ў ЗША.
XS
SM
MD
LG