Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аслан Масхадаў загадаў ўзброеным чачэнскім адзелам часова спыніць агонь


ГРОЗНЫ. Чачэнскі лідэр Аслан Масхадаў загадаў ўзброеным чачэнскім адзелам часова спыніць агонь. Такая інфармацыя з’явілася на інтэрнэт-сайце “Каўказ-цэнтар”, які, спасылаючыся на памочніка чачэнскага камандзіра Шаміля Басаева, паведамляе, што загад быў аддадзены ў якасьці жэста добрай волі, і падпісаны яшчэ 14 студзеня. Замірэньне будзе дзейнічаць да 22 лютага. Упаўнаважаны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў рэгіёне Дзьмітры Козак заявіў, што расейскія ўлады не рэагуюць на паведамленьні “Каўказ-цэнтра”, паколькі ён ня ёсьць афіцыйным органам інфармацыі.
XS
SM
MD
LG