Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валдас Адамкус будзе ўдзельнічаць у саміце НАТО


ВІЛЬНЯ. Літоўскі прэзыдэнт Валдас Адамкус мае прыняць удзел у саміце НАТО у Брусэлі, у якім будзе ўдзельнічаць амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш. На саміце лідэры ЗША і Эўразьвязу павінны абмеркаваць блізкаўсходні мірны працэс, становішча ў Іраку. Афганістане, Іране, на Балканах. У парадку дня—адносіны з Расеяй і эўрапейская палітыка суседзтва. Літоўскі прэзыдэнт знаходзіцца цяпер у Мэксіцы ў адпачынку і павінен вярнуцца ў Літву 8 лютага.
XS
SM
MD
LG