Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку зьменшылася лічба нападаў паўстанцаў


БАГДАД. Ірацкі прэм’ер-міністар Іяд Аляўі сёньня сказаў, што атакі паўстанцаў пасьля выбараў зьменшыліся. Аднак ён папярэдзіў, што нельга пакуль гаварыць пра іхняе заканчэньне.

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш другі дзень запар размаўляў па тэлефоне з замежнымі лідэрамі, каб падзякаваць ім за міжнародную падтрымку ў справе вяртаньня стабільнасьці ў Іраку. Ён тэлефанаваў канадзкаму прэм’еру Полю Марціну, сальвадорскаму прэзыдэнту Тоні Сака ды італьянскаму прэм’еру Сыльвіё Бэрлусконі. Учора Буш размаўляў з лідэрамі Расеі. Мэксікі, Эўрапейскай камісіі і НАТО.
XS
SM
MD
LG