Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт працягвае працаваць у выгнаньні


Ул.інф. Адкрыцьцё ягонага офісу ў Вільні ёсьць сумесным праектам шэрагу эўрапейскіх амэрыканскіх адукацыйных установаў, - пра гэта нашаму карэспандэнту паведаміла кіраўніцтва Менскага ЭГУ.

Кантактныя тэлефоны віленскага офісу ЭГУ зьмешчаныя на інтэрнэт-сайце www.ehu-international.org, там і інфармацыя пра новыя праекты і формы працы гэтага зачыненага менскімі ўладамі прыватнага ўнівэрсытэту. Паводле прарэктара Уладзіміра Дунаева, які разам з рэктарам Анатолем Міхайлавым знаходзіцца цяпер ў Вільні, ЭГУ ў выгнаньні працуе як сеткавая установа. Асноўныя формы працы са студэнтамі вядуцца праз інтэрнэт. Паводле дамоўленасьці зь кіраўніцтвам іншых унівэрсытэтаў, дзе цяпер навучаюцца колішнія студэнты ЭГУ, гэтыя дыстанцыйныя праграмы ёсьць часткай стацыярнага навучаньня беларускіх юнакоў і дзяўчат.

Балонская альбо эўрапейская адукацыйная канцэпцыя, паводле якой будавалася навучаньне ў менскім ЭГУ і чый відавочны прынцып - гэтак званыя адукацыйныя прыступкі - бакаляўр, магістар і г.д, ахоплівае сёньня 40 краінаў сьвету, на прасторы ад Атлянтычнага да Ціхага акіяну. Беларуская нацыянальная адукацыйная сыстэма па-ранейшаму адмаўляецца прызнаць балонскую канвэнцыю. Паводле Уладзіміра Дунаева, задача сеткавага ЭГУ -даць такую магчымасьць беларускім студэнтам. Днямі ў часе канфэрэнцыі ў эўрапейскім унівэрсытэце Віядрына ў Франкфурце на Одэры, нямецкія навукоўцы падтрымалі падобную дзейнасьць ЭГУ і выступілі за прызнаньне дыплёму ЭГУ ў межах Нямеччыны. У свой час прадстаўнікі нямецкай навуковай эліты таксама падтрымалі ідэю стварэньня бюро ЭГУ ў Вільні.

(Дунаеў) "Бюро -гэта сумесны праект шэрагу эўрапейскіх унівэрсытэтаў -нямецкага Віядрына, двух літоўскіх, амэрыканскай Рады па міжнароднай адукацыі, яшчэ некаторых арганізацыяў. Гэта зусім ня тое, што носіць лякальны характар, нейкае бюро, якое арганізуе для студэнтаў ЭГУ нейкія праграмы. Маштабы будуць вызначацца тым, як сябры міжнароднай Рады ЭГУ будуць бачыць пэрспэктывы разьвіцьця ўстановы".
XS
SM
MD
LG