Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкі прэзыдэнт выступіў у ізраільскім кнэсэце


ЕРУСАЛІМ. Прэзыдэнт Нямеччыны Горст Кёлер, выступаючы сёньня перад ізраільскім кнэсэтам, сказаў, што схіляе галаву на знак сораму перад ахвярамі Галакосту. Прэзыдэнт таксама асудзіў самагубчыя тэракты палестынцаў і заявіў, што Нямеччына заўсёды будзе стаяць разам зь Ізраілем і ягоным народам. Кёлер пачаў свой выступ на іўрыце, перайшоўшы пасьля на нямецкую мову. Некаторыя міністры і дэпутаты раней заяўлялі, што ня могуць дапусьціць думкі, каб у кнэсэце гучала нямецкая мова.
XS
SM
MD
LG