Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі прэм''ер--пра ўчорашні выбух у Горы


ТБІЛІСІ. Прэм’ер-міністар Грузіі Зураб Жванія заклікаў грамадзянаў краіны не сьпяшацца ўскладаць на Паўдзённую Асэтыю віну ў сувязі з апошнім тэрактам. Падчас выбуху закладзенай у аўтамабіль бомбы загінулі 3 паліцыянты і было паранена яшчэ як найменей 13 чалавек. Выбух адбыўся ўчора каля пастарунку паліцыі ў горадзе Горы, недалёка ад мяжы з Паўдзённай Асэтыяй, якая ў 1992 годзе абвясьціла пра сваё аддзяленьне ад Грузіі. Дагэтуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух.
XS
SM
MD
LG