Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку дзевяць новых ахвяраў


САМАРА (ІРАК). У паасобных нападах на поўнач і на поўдзень ад Багдаду за апошнія суткі паўстанцы забілі дзевяць іракцаў. Два паліцыянты і салдат былі забітыя з засады ў горадзе Бакуба. Яшчэ адзін салдат быў забіты і адзін паранены пры бомбавым нападзе на патруль за 70 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду. Учора ўвечары падчас выбуху бомбы ў месцы праезду амэрыканскага патруля загінулі два цывільныя іракцы. У мясцовасьці Хіла на поўдзень ад сталіцы быў застрэлены маёр паліцыі і ягоны кіроўца, яшчэ адзін паліцыянт быў забіты ў горадзе Тамія на поўнач ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG