Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі яшчэ застанецца ў шпіталі


РЫМ. Папа Рымскі Ян Павел ІІ правядзе яшчэ некалькі дзён у шпіталі, але, паводле мэдыкаў, ягоная хвароба ”не выклікае трывогі”. Сёньня ўначы хуткая дапамога даставіла папу ў шпіталь, пасьля таго як у яго ў выніку грыпу ўзьніклі цяжкасьці з дыханьнем. Прэсавы сакратар Ватыкану заявіў, што папа адчуваў сябе дастаткова добра, каб сёньня адслужыць імшу ў шпітальнай палаце. Папу 84 гады, ён мае хваробу Паркінсона. У мінулую нядзелю ён захварэў на грып.
XS
SM
MD
LG