Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ў Інтэрнэце зьявіўся сьпіс былых агэнтаў спэцслужбаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы сапраўдны палітычны землятрус выклікала ўчорашняя публікацыя ў інтэрнэце сьпісу былых агентаў і кандыдатаў у агенты спэцслужбаў. У гэтай справе выказаліся вядучыя польскія палітыкі і грамадзкія дзеячы

Сьпіс агентаў і кандыдатаў у агенты спэцслужбаў камуністычнай Польшчы, у якім аж 240 тысячаў прозьвішчаў, напярэдадні таемна перапісаў з кампутарау ў Інстытуце нацыянальнай памяці вядомы журналіст Браніслаў Вільдштэйн ды разаслаў сваім калегам.

Аднак публікацыя невядомымі асобамі гэтага сьпісу ў інтэрнэце, выклікала ў Польшчы сапраўдны палітычны землятрус.

Адныя заяўляюць, што ў гэтым сьпісе шмат людзей невінаватых, і таму рабіць яго агульнадаступным можна было б толькі пасьля адпаведнай апрацоўкі.

“Мне гэтая ўся справа не падабаецца. Ёсьць інстытут нацыянальнай памяці, ёсьць парадак, хто і як гэтым сьпісам можа карыстацца. Гэта нейкая дзікасьць”, - заявіў журналістам Юзэф Алексы - лідэр кіруючай партыі Саюз левых дэмакратаў, якога суд напярэдадні прызнаў вінаватым ва ўтойваньні факту супрацоўніцтва са спэцслужбамі.

Між тым іншыя, а сярод іх і былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса лічаць, што Браніслаў Вільдштэйн паступіў слушна.

(Валэнса) “Занадта доўга не было нейкай разумнай ініцыятывы, каб пашырыць доступ да гэтага сьпісу, бо тыя, хто яго меў, маглі папросту шантажаваць шмат людзей. Тыя хто кажуць, што гэта было зроблена непрыгожа, чаму яны тады самі гэта не зрабілі, як трэба”.

Прыкладна такім чынам падзялілііся і галасы рэшты вядомых польскіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў.

Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы чакае вялізарная праца па праверцы матар’ялаў усіх тых, хто лічыць сябе невінаватым і зьвяртаецца ў інстытут з намерам ачысьціць сваё імя.
XS
SM
MD
LG