Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Іраку заклікае сунітаў браць удзел ў палітычных працэсах


БАГДАД. Ірацкі прэзыдэнт Газі аль-Явр заклікаў сунітаў, якія ў большасьці байкатавалі выбары, узяць удзел ў палітычных працэсах у краіне. Ірацкі прэзыдэнт заявіў таксама , што вывад замежных войскаў з Іраку наўрад ці пачнецца да канца гэтага году. Падлік галасоў на выбарах завершыцца ў бліжэйшыя дні, заяўляе цэнтральная выбарчая камісіі Іраку. Паводле папярэдніх дадзеных, перамагае кааліцыя, якая прадстаўляе інтарэсы шыітаў. Лідэр шыіцкага Аб’яднанага Ірацкага Альянсу Абдул Азіз аль-Хакім заяўляе пра неабходнасьць стварыць урад з удзелам усіх этнічных і рэлігійных групаў. Пасьля выбараў ў Іраку запрацаваў Багдадзкі аэрапорт, межы краіны ізноў адкрытыя.
XS
SM
MD
LG