Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі прэзыдэнт зьвернецца да ізраільскага парлямэнту


ЕРУСАЛІМ.Сёньня нямецкі прэзыдэнт Хорст Кёлер будзе зьвяртацца да ізраільскага парлямэнту. Некаторыя дэпутаты пагражаюць пакінуць залю, калі прэзыдэнт Нямеччыны будзе гаварыць па-нямецку. Кёлер знаходзіцца ў Ізраіле з чатырохдзённым дзяржаўным візытам з нагоды 40-ой гадавіны ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Нямеччынай і Ізраілем. Прэзыдэнт Нямеччыны запэўніў прэзыдэнта Ізраіля Мошэ Кацава, што нямецкія ўлады будуць рашуча змагацца з антысэмітызмам. Візыт адбываецца пасьля адзначэньня 60-ай гадавіны вызваленьня нацысцкага лягеру Асьвенцім ў Польшчы, дзе ў часе Другой Усясьветнай вайны былі забітыя больш за мільён чалавек, у асноўным габрэі.
XS
SM
MD
LG