Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: вывад войскаў магчымы сёлета


БАГДАД. Ірацкі прэзыдэнт Газі Аль-Явар заявіў, што вывад замежных войскаў з Іраку можа пачацца ўжо ў канцы гэтага году: “Калі падрыхтоўка ірацкіх сілаў бясьпекі будзе ажыцьцяўляцца згодна з плянам, думаю, што к канцу году мы зробім магчымым скарачэньне разьмешчаных у краіне міжнародных сілаў. Гаворка не ідзе пакуль што пра поўны вывад гэтых сілаў, а менавіта пра пачатак іх скарачэньня. Міжнародныя сілы не зьбіраюцца заставацца ў Іраку навечна. Дый мы гэтага ня хочам”.

Аднак, паводле Аль-Явара, у сёньняшняй сытуацыі “хаосу й вакуўму ўлады” ў Іраку немэтазгодна прасіць замежныя войскі неадкладна пакінуць краіну.

Тым часам у Іраку працягваецца падлік галасоў, аддадзеных на нядзельных агульных выбарах. Чакаецца, што пераможцамі стануць прадстаўнікі ірацкіх шыітаў. Лідэры шыітаў заяўляюць пра неабходнасьць сфармаваньня ў Іраку ўраду з удзелам усіх этнічных і рэлігійных групаў – у тым ліку сунітаў, якія практычна праігнаравалі выбары.
XS
SM
MD
LG