Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас: "Прагрэс на перамовах з Ізраілем"


АНКАРА. Лідэр Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас прызнаў сёньня, што на мірных перамовах з Ізраілем назначыўся прагрэс. Абас знаходзіцца зь візытам ў Турцыі. Тым часам працягваюцца кантакты паміж прадстаўнікамі ізраільскіх і палестынскіх службаў бясьпекі. Міністар абароны Ізраілю Шауль Мафаз заклікаў палестынскія ўлады неадкладна пакласьці канец чарговым абстрэлам габрэйскіх паселішчаў у паласе Газы. Адно з паселішчаў было абстралянае напярэдадні.
XS
SM
MD
LG