Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан: пратэсты супраць разбурэньня дамоў


ТАШКЕНТ. Прадстаўнікі ўзбэцкай апазыцыі супольна з праваабаронцамі правялі сёньня ў Ташкенце акцыю прэтэсту, дамагаючыся фінансавай кампэнсацыі для ўласьнікаў дамоў, разбураных паблізу мяжы з Казахстанам. Нядаўняе разбурэньне 40 дачных дамоў недалёка ад Ташкенту ўзбэцкія ўлады патлумачылі патрэбамі бясьпекі. Удзельнікі пратэсту на вуліцах Ташкенту былі ўбраныя ў аранжавыя шалікі й несьлі аранжавыя сьцягі. Прадстаўнікі ўзбэцкіх уладаў заявілі дэманстрантам, што разгледзяць іх патрабаваньні.
XS
SM
MD
LG