Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэліся прэм''ер-міністры Чэхіі і Латвіі


РЫГА. Латвійскі прэм’ер-міністар Эйгарс Калвіціс сёньня сустракаўся з чэскім прэм’ерам Станіславам Гросам у Празе. Зазначана, што дачыненьні паміж дзьвюма краінамі вельмі добрыя. Калвіціс падзякаваў чэскаму калегу за магчымасьць латышам навучацца у чэскіх вайсковых школах і вышэйшых навучальных установах. Калвіціс і Грос выказаліся наконт адносінаў з Расеяй. Чэскі прэм’ер-міністар зазначыў, што чальцоўства ў Эўразьвязе і НАТО —істотная засьцярога ад паўтарэньня ў будучыні трагічнай гісторыі балтыйскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG