Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэраў балтыйскіх краін запрашаюць у Крэмль


МАСКВА. Паводле агенцтва "Інтэрфакс", расейскае кіраўніцтва спадзяецца правесьці сустрэчу на найвышэйшым узроўні з балтыйскімі лідэрамі ў Маскве 10 траўня. На гэтай сустрэчы расейскі бок мае намер падпісаць дэклярацыю аб дачыненьнях з Эстоніяй ды Латвіяй. Неназваная крыніца паведаміла "Інтэрфаксу", што сустрэча з балтыйскімі кіраўнікамі мае адбыцца перад сустрэчай на найвышэйшым узроўні Расеі ды Эўразьвязу, прызначанай на той самы дзень.

Расейскі экспэрт зазначыў, што Рыга і Талін павінны зразумець, што без падпісаньня такой дэклярацыі немагчыма будзе нармалізаваць адносіны паміж імі і Масквой.
XS
SM
MD
LG