Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саакашвілі: "Гэта акт палітычнага тэрарызму"


ТБІЛІСІ. Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі назваў сёньняшні выбух замінаванага аўтамабіля ў горадзе Горы “актам палітычнага тэрарызму”. Пра гэта ён заявіў пасьля тэрміновай нарады Рады нацыянальнай бясьпекі.

Міністар замежных справаў Саламея Зурабішвілі заявіла, што выбух быў сплянаваны па-за межамі Грузіі, але не ўдакладніла, дзе. Горы знаходзіцца за некалькі кілямэтраў на поўдзень ад сэпаратысцкай рэспублікі Паўднёвай Асэтыі. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбух.
XS
SM
MD
LG