Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ўспомнілі значнае антырасейскае паўстаньне


Севярын Квяткоўскі, Магілёў Група моладзі грамадзянскай ініцыятывы “Правы Альянс” раздала некалькі тысяч улётак зь гістарычнай даведкай пра паўстаньне, калі 1 лютага 1661 году месьцічы Магілёву зьнішчылі сямітысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.

Магілёўскае паўстаньне - адна зь яркіх старонак Маскоўскай вайны 1654-1667 гадоў, у выніку якой Беларусь пазбылася кожнага другога жыхара. Пра Магілёўскае паўстаньне і цяперашнюю акцыю гаворыць лідэр “Правага Альянсу” Юрась Карэтнікаў:

(Карэтнікаў: ) "Што паказальна, сярод гараджанаў не было тады ніводнага здрадніка. І сёньня мы хочам усім людзям нагадаць яшчэ раз, што яны нашчадкі тых герояў Магілёва і Бацькаўшчыны".

“Правы Альянс” трымаецца ідэі незалежнай нацыянальнай беларускай дзяржавы. Маладыя людзі скарысталі ўгодкі паўстаньня ня толькі дзеля гістарычнай адукацыі магілёўцаў, але і дзеля прапаганды сваёй ідэі. Юрася Карэтнікава вельмі непакоіць, што сьцены магілёўскіх дамоў расьпісаныя сымболікай расейскай фашыстоўскай арганізацыі:

(Карэтнікаў: ) "Увесь горад расьпісаны надпісамі "РНЕ". Таму сёньня трэба людзям яшчэ раз нагадваць хто яны, чаму яны з гонарам павінны насіць імя магілёўцаў. Якая гісторыя іхнага гораду, якая гісторыя іхнага герба. Тады тут само сабой ня будуць узьнікаць падобныя антынацыянальныя групоўкі".

Увечары 1 лютага хлопцы з “Правага Альянсу” наладзілі над Магілёвам фэервэрк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG