Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сытуацыю ў Дарфуры разгледзіць Міжнародны Крымінальны суд


НЬЮ-ЁРК. У дакладзе камісіі ААН гаворыцца, што ўрад Судану і ваеўнікі, якія сыстэматычна жорстка абыходзіліся з мірнымі жыхарамі правінцыі Дарфур, павінны быць пакараныя Міжнароднымі крымінальным судом. Камісія прыйшла да высновы, што суданскі ўрад не праводзіў палітыку генацыду, аднак ён і ваеўнікі, якія дзейнічалі з яго маўклівага ўхваленьня, вінаватыя ў крадзяжах, катаваньнях, гвалтаваньнях і забойствах мірнага насельніцтва. Камісія рэкамэндавала Радзе Бясьпекі ААН неадкладна перадаць справу аб сытуацыі ў Дарфуры на разгляд Міжнароднага Крымінальнага суду – першага ў сьвеце міжнароднага трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў. Больш за 70 тысяч жыхароў Дарфура былі забітыя, і каля 2 мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG