Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустрэча палестынскіх і ізраільскіх спэцслужбаў


ГАЗА. Прадстаўнікі палестынскіх і ізраільскіх службаў бясьпекі абмеркавалі сытуацыю на палестынскіх тэрыторыях. Перамовы адбыліся пасьля новых фактаў гвалту: экстрэмісты абстралялі ракетамі габрэйскае паселішча ў паласе Газы пасьля таго, як была застрэленая палестынская дзяўчынка ў лягеры ўцекачоў Рафах. Ізраільскае войска адмаўляе сваю датычнасьць да сьмерці дзяўчынкі. Паміж Ізраілем і палестынскімі экстрэмісцкімі арганізацыямі ўжо некалькі дзён працягваецца неафіцыйнае перамір’е.
XS
SM
MD
LG