Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Больш за палову жыхароў Іраку ўзялі ўдзел у выбарах


БАГДАД. Ірацкія палітыкі мусульмане-шыіты, якія, як чакаецца, перамогуць на выбарах у Іраку, запэўніваюць, што далучаць да працэсу кіраваньня краінай і напісаньня новай Канстытуцыі Іраку прадстаўнікоў суніцкай меншасьці. Прадстаўнік шыіцкай

кааліцыі Абдул Азіз аль-Хакім заявіў тэлеканалу Аль-Арабія, што ягоная група будзе настойваць на фармаваньні ўраду, у якім будуць прадстаўнікі ўсіх іракцаў. У той час, як афіцыйныя вынікі галасаваньня чакаюцца не раней чым праз тыдзень, прадстаўнікі ірацкай выбарчай камісіі кажуць, што паводле папярэдніх вынікаў больш за палову жыхароў Іраку ўзялі ўдзел у галасаваньні.
XS
SM
MD
LG