Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

4 ірацкія зьняволеныя забітыя падчас падаўленьня бунту ў турме


БАГДАД. Часовы ірацкі ўрад і Злучаныя Штаты заяўляюць, што нацыянальныя выбары ў Іраку засьведчылі паразу для паўстанцаў. Аднак ваеўнікі пагражаюць “джыхадам” сілам кааліцыі, а таксама іракцам, якія супрацоўнічаюць зь імі. Кіраўнік часовага ірацкага ўраду Іяд Аляўі заявіў, што галасаваньне паказала, што “тэрарысты” ня могуць перамагчы ў Іраку. Аднак Аляўі прызнаў, што гвалт з боку паўстанцаў наўрад ці хутка скончыцца, і заклікаў іракцаў аб’яднацца дзеля пабудовы будучага Іраку. Прадстаўнік Белага Дому Скот Маклелан заявіў, што выбары прадэманстравалі паразу тэрарыстаў і іх ідэалёгіі, і Злучаныя Штаты цяпер засяродзяцца на тым, каб навучыць ірацкія сілы бясьпекі абараняць краіну У панядзелак. чацьвёра ірацкіх зьняволеных былі забітыя і шасьцёра параненыя падчас падаўленьня бунту ў турме на поўдні Іраку.
XS
SM
MD
LG