Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага - 31 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 31 студзеня

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:

“У Будакашалёве скончыла адпачынак у раённым доме адпачынку і культуры першая група калгаснікаў-ударнікаў у колькасці 25 чалавек. У пісьме т.т. Гікало і Чарвякову калгаснікі-ударнікі расказваюць аб сваіх уражаннях. Яны заявілі: “Аб такім жыцці мы раней нават не марылі”. Яны выказваюць шчырую калгасную падзяку комуністычнай партыі, совецкаму ўраду за велізарныя штодзённыя клопаты аб калгасніках і абавязваюцца яшчэ лепш працаваць над далейшым умацаваннем сваіх калгасаў”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Прэм’ерай шырокафарматнай мастацкай кінаэпапэі “Блякада” 30 студзеня ў Менску адкрыўся буйнейшы ў Беларусі кінатэатар “Кастрычнік”. На ўрачыстае адкрыцьцё кінатэатру прыйшлі прадстаўнікі партыйных, савецкіх і грамадзкіх арганізацыяў, вядомыя беларускія кінэматаграфісты, дзеячы літаратуры і мастацтва, шматлікія аматары кіно… Будаўнікі перадалі кіраўнікам упраўленьня кінафікацыі гарвыканкаму сымбалічны ключ ад кінатэатру і пажадалі гледачам новых радасных сустрэчаў на ягоным экране з героямі будучых фільмаў”.

“Магілёўскія ведамасці”, 1995 год. Начальнік службы аховы прэзыдэнта Вячаслаў Каралёў:

“Спроба замаху на жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі была зьдзейсьнена мінулым летам у Лёзненьскім раёне Віцебскай вобласьці, калі кандыдат у Прэзыдэнты Беларусі ехаў у машыне на чарговую сустрэчу з выбарцамі. Тады з аўтамабіля, які абганяў машыну Аляксандра Лукашэнкі, быў зроблены стрэл. Куля прабіла дзьверы транспарту будучага Прэзыдэнта. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Наколькі мне вядома, сьляды злачынства вядуць у адну з прылеглых да Беларусі дзяржаваў”.
XS
SM
MD
LG