Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Варвара Юшчанка — маці прэзыдэнта Ўкраіны


Паўло Зубюк, Кіеў У панядзелак на 88-м годзе жыцьця памерла маці прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі Варвара Цімафееўна.

Варвара Юшчанка да пэнсіі працавала настаўніцай у вясковай школе на Сумшчыне. На яе долю выпалі ўсе выпрабаваньні, якія перанесьлі ўкраінцы падчас сталіншчыны, нямецкай акупацыі. Але Варвара Юшчанка дажыла да часу, калі яе сын здолеў аб’яднаць дэмакратычныя сілы ўкраінскага грамадзтва і скіраваць краіну ў бок сапраўднае незалежнасьці і годнага жыцьця.

Апошнія месяцы Варвара Юшчанка знаходзілася ў кіеўскім шпіталі.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка часта зьвяртаўся да сваёй маці за парадай, вельмі ўважліва ставіўся да яе словаў. Яна была першай, хто дабраславіў Віктара Юшчанку на ўдзел у выбачай кампаніі. Вельмі цяжка перажывала Варвара Цімафееўна атручэньне сына і іншыя пэрыпэтыі перадвыбарчай кампаніі.

Маці ўкраінскага прэзыдэнта будзе пахаваная на могілках у роднай вёсцы Харужыўка на Сумшчыне, побач з магілай мужа Андрэя Юшчанкі, колішняга вязьня Асьвенціму.
XS
SM
MD
LG