Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ці пабудуе Беларусь атамную электрастанцыю?”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Артыкул з такім загалоўкам зьмяшчае польская Gazeta Wyborcza

Як паведаміў Gazecie Wyborczej был дэпутат Уладзімір Парфяновіч, пытаньне пабудовы на ўсходзе Беларусі атамнай электрастанцыі разглядалася ў часе адмысловай нарады ў адміністрацыі прэзыдэнта ў сярэдзіне студзеня, а крыху пазьней – на паседжаньні Рады Бясьпекі.

Між тым, у Міністэрстве энэргетыкі Беларусі журналістам Gazety Wyborczej заявілі, што беларускія навукоўцы пакуль яшчэ працуюць над канцэпцыяй узьнікненьня станцыі і прадставяць кіраўніку краіны вынікі сваёй працы пасьля 1 ліпеня – цяпер невядома, як да яе паставіцца Аляксандр Лукашэнка.

Польскі штодзёньнік паспрабаваў высьветліць, адкуль Менск зьбіраецца ўзяць крэдыты на пабудову атамнай электрастанцыі, бо гэта каштуе мільярды даляраў. Паводле адмыслоўцаў, меркаваньні якіх падае газэта, такіх грошай Беларусі ніхто ня дасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG