Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 10 дзён працягнулі ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары Міхаіла Крывамаза


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле сваякоў Міхаіла Крывамаза, былога дырэктара Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, абвінавачаньне яму дагэтуль не прад’яўленае. Яго падазраюць у крадзяжы праз злоўжываньне службовым становішчам.

Сваёй віны Міхаіл Крывамаз не прызнае і спасылаецца на памылку сьледчых. У пракуратуры Менску справу Міхаіла Крывамаза не камэнтуюць.

Былы дырэктар Менскага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі Міхаіл Крывамаз быў затрыманы 27 студзеня. У Беларусі ён вядомы як адзін з заснавальнікаў Грамадзянскай партыі і сябра арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва” пад кіраўніцтвам Міхаіла Марыніча, якога асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня. Многія ў Беларусі і ў сьвеце лічаць, што Міхаіла Марыніча перасьледуюць за апазыцыйную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG