Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці магчыма пражыць на 135 тысяч рублёў?


Галіна Абакунчык, Менск Урад Беларусі зацьвердзіў новы памер пражытковага мінімуму, які складае 135 тысяч рублёў. Ці магчыма пражыць на гэтыя грошы — у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Урад краіны ўсталяваў бюджэт пражытковага мінімуму памерам 135 тысяч рублёў. Як вы лічыце, ці стае гэтых грошай для жыцьця?”

(Спадар: ) “Не, канечне ж не, бо гэта вельмі малыя грошы. Асабліва пры цяперашніх камунальных плацяжах гэта ўжо недастаткова, ня кажучы пра тое, што яшчэ нешта трэба есьці. Хаця бы 200 умоўных адзінак — гэта мінімум на чалавека, каб рэальна неяк хаця б існаваць”.

(Спадарыня: ) “Мне іх хопіць толькі на тэлефонныя перамовы. Натуральна, што трэба нашмат больш”.

(Юнак: ) “Я лічу, што немагчыма пражыць на гэтыя грошы, паколькі іх хопіць хіба што на ежу. Разы ў два-тры мінімум патрэбна больш, чым 135 тысяч рублёў”.

(Спадар: ) “На ўсё ня хопіць. Толькі на кватэру трэба 150 тысяч, і ўсё — на ежу ўжо ня хопіць”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці магчыма годна пражыць на гэтыя грошы?”

(Спадарыня: ) “Я лічу, што на гэткія грошы ў нашай краіне пражыць немагчыма, бо гэта вельмі малы адсотак ад рэальных патрэбаў чалавека. Гэта мізэр — нават каб купіць нейкія прадукты, і на тое ня хопіць”.

(Спадар: ) “Магчыма ці немагчыма пражыць на гэтыя грошы? Канечне не, вы што? У вялікім горадзе, каб жыць нармалёва патрэбна тысяч 700 як мінімум на чалавека. А 135 тысяч — гэта вельмі мала”.

(Юначка: ) “Я думаю, што гэтага недастаткова. Бо кошты нашмат большыя, чым гэты мінімум. 500 тысяч якіх на чалавека, можа, за іх як-небудзь і ўдалося бы пражыць”.

(Спадар: ) “Трэба нашмат больш. Думаю, што, каб харчавацца і апранацца — 500 умоўных адзінак на чалавека патрэбна. А калі жонка, дочкі, маці — і 135 тысяч… Вы што! Больш нічога не скажу”.
XS
SM
MD
LG