Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане паўстанцы зьнішчаюць электрычныя слупы


КВЭТА, ПАКІСТАН. Паўстанцы ўзарвалі слупы электраперадачы ў неспакойнай правінцыі Белуджыстан, учыніўшы праблемы з электрычнасьцю. Чатыры слупы былі ўзарваныя ў суботу ўначы. У іншым рэгіёне паўстанцы стрэлілі ракетай у лінію электраперадачы. Рамонтныя працы могуць заняць прыблізна 12 дзён, як паведамілі прадстаўнікі кампаніі электрычнасьці. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе групоўка пад назвай Вызваленчая армія Балуджы.
XS
SM
MD
LG