Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія войскі могуць адысьці з Заходняга берагу


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі міністар абароны Шауль Мафаз сказаў сёньня, што ізраільскія войскі маглі б адступіць ад некаторых гарадоў Заходняга берагу Ярдану,--залежна ад вынікаў далейшых перамоваў з новым палестынскім кіраўніцтвам. Мафаз сказаў, што існуе магчымасьць стварыць новую рэчаіснасьць. Паводле яго, з палестынскім прадстаўніком была абмеркавана магчымасьць перадаць ахову ў некаторых гарадах Заходняга берагу палестынскім сілам бясьпекі. Ён сказаў, што ў наступныя некалькі дзён гэтая праблема будзе вырашана на перамовах. Чакаецца, што ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон і новы палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас сустрэнуцца 8 лютага.
XS
SM
MD
LG