Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі ўрадовец--за перагляд пазыцыі адносна ЗША


ТЭГЕРАН. Кіраўнік Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану заклікаў перагледзець пазыцыю ягонай краіны адносна Злучаных Штатаў. Хасан Раўгані сказаў сёньня ў інтэрвію ў тэгеранскаму штодзёньніку “Хамшахры”, што цяперашняя антаганістычная пазыцыя адносна ЗША зьяўляецца “палітычнай наіўнасьцю”, паколькі гэтая краіна мае асноўны ўплыў на сусьветную эканоміку і бясьпеку. Раўгані лічыць, што гэтай складанай праблемай павінен будзе заняцца наступны іранскі прэзыдэнт. Сам Раўгані разглядаецца як кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца 17 чэрвеня.

Вашынгтон абвінавачвае Тэгеран у спробах стварыць ядзерную бомбу, іранскі бок гэта адмаўляе. Іран і ЗША ня мелі ніякіх дыпляматычных сувязяў больш за 25 гадоў.
XS
SM
MD
LG