Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане апазыцыянэраў пасадзілі за краты


АЛМАТЫ. Паліцыя ў Казахстане арыштавала сем актывістаў апазыцыі. Гэта адбылося пасьля ўчорашняга пратэсту супраць закрыцьця асноўнай апазыцыйнай партыі краіны. Як паведамілі прадстаўнікі закрытай партыі Дэмакратычны выбар прыблізна 2 тысячы чалавек учора патрабавалі ў Алматы палітычных зьменаў і аднаўленьня партыі. У судзе пяцёх затрыманых пакаралі арыштам ад двух да сямі дзён, а дваіх аштрафавалі. Дэмакратычны выбар узьнік 5 гадоў таму, як сацыяльны рух. Два з трох ягоных заснавальнікаў сёньня зьняволеныя ўладамі.
XS
SM
MD
LG