Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За некалькі гадзінаў да выбараў абстраляная ракетамі амбасада ЗША ў Багдадзе


БАГДАД. З0 студзеня ў Іраку адбудуцца ўсеагульныя выбары. Нягледзячы на ўзмоцненыя захады бясьпекі, сёньня прынамсі ў 11 гарадах былі ўчыненыя тэракты. Загінулі 18 чалавек. Аб''ектамі нападаў былі вайсковыя базы і выбарчыя ўчасткі. За некалькі гадзінаў да выбараў была абстраляная ракетамі амбасада ЗША ў Багдадзе. Два амэрыканцы загінулі, чацьвёра параненыя. З пятніцы адкрыты выбарчыя ўчасткі ў 14 краінах за межамі Іраку. Прыкладна 280 тысяч пражываючых за мяжой ірацкіх грамадзян бяруць удзел у галасаваньні. Прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Явр выказвае занепакоенасьць, што многія іракцы будуць байкатаваць выбары з прычын бясьпекі.
XS
SM
MD
LG