Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МАГАТЭ--пра перамовы з Іранам


ДАВОС, ШВЭЙЦАРЫЯ. Кіраўнік МАГАТЭ Махамэд Эль-Барадэй зазначае, што інспэктары зрабілі посьпехі ў разуменьні сутнасьці і магчымасьцяў ядзернай праграмы Ірану. Наведаўшы сёньня міжнародны эканамічны форум у Давосе, Эль-Барадэй сказаў таксама, што МАГАТЭ атрымала з боку Ірану добрую магчымасьць да супрацоўніцтва.

Амэрыканскі ўрад падазрае, што Іран спрабуе стварыць ядзерную зброю. Аднак Іран заяўляе, што праграма разьлічана толькі на атрыманьне ўласнай электраэнэргіі. Іран праводзіць перамовы з Вялікабрытаніяй, Францыяй і Нямеччынай адносна сваёй ядзернай прагармы. Эль-Барадэй выказаў надзею, што дыялёг будзе плённым і заклікаў ЗША далучыцца да перамоваў з Іранам.
XS
SM
MD
LG