Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У індыйскім штаце Кашмір першыя за 25 гадоў выбары


ШРЫНАГАР, ІНДЫЯ. Амаль 60 адсоткаў выбаршчыкаў удзельнічалі ў выбарах у двух раёнах індыйскага штату Кашмір. Гэта былі першыя мясцовыя выбары за 25 гадоў. Высокі ўдзел у галасаваньні лічаць адказам насельніцтва на заклікі сэпаратыстаў байкатаваць выбары і на пагрозы самім выбаршчыкам. Між тым, у пятніцу паўстанцы забілі двух кандыдатаў.

Удзельнічаць у галасаваньні мелі права 96 тысяч чалавек у двух памежных раёнах Барамула і Купвара. Далей галасаваньне да 10 лютага адбудзецца ў іншых раёнах штату. Мясцовыя выбары не праводзіліся з 1979 году з прычыны дзеяньняў сэпаратыстаў.
XS
SM
MD
LG