Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алматы пратэставалі супраць закрыцьця апазыцыйнай партыі


АЛМАТЫ. Мясцовая паліцыя сёньня ў былой сталіцы Казахстану атачыла каля адной тысячы прыхільнікаў апазыцыі. Яны сабраліся, каб выказаць нязгоду з судовым рашэньнем аб закрыцьці партыі Дэмакратычны выбар Казахстану. Партыя выступае супраць рэжыму Нарсултана Назарбаева. Лідэр партыі Галымжан Жакіянаў зьняволены тры гады таму. Напачатку месяцу суд забараніў партыю. Яе ўдзельнікі гавораць, што гэта—спроба закрыць рот апазыцыі напярэдадні новых прэзыдэнцкіх выбараў. Цяперашні тэрмін прэзыдэнцтва Нурсултана Назарбаева сканчаецца праз год.
XS
SM
MD
LG