Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас езьдзіў у Каір


КАІР. Палестынскі кіраўнік Махмуд Абас сустракаўся сёньня з эгіпецкім прэзыдэнтам Хосні Мубаракам—асноўным пасярэднікам у ізраільска-палестынскім мірным працэсе. Эгіпет імкнецца разам зь іншымі арабскімі краінамі схіліць палестынскія ваяўнічыя групоўкі знадзіцца на замірэньне. Перад Эгіптам Абас наведаў у Амане караля Іярданіі Абдулу. У Рамале сёньня паведамлена, што першая сустрэча Абаса з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам адбудзецца на другім тыдні лютага. Ізраільскі міністар абароны Шауль Мафаз сказаў, што расклад гэтай сустрэчы будзе залежаць ад перамоваў, прысьвечаных пытаньням бясьпекі, якія адбываюцца ў гэты час. Аднак дарадчык міністэрства паведаміў, што на гэтых перамовах ізраільскі бок гатовы зрабіць новаму палестынскаму кіраўніцтву сур’ёзныя саступкі.
XS
SM
MD
LG