Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтраў аб папярэджаньні цунамі ў Індыйскім акіяне будзе некалькі


ФУКЕ, ТАІЛЯНД. Дэлегаты міжнароднай канфэрэнцыі вырашаюць—дзе разьмясьціць цэнтар папярэджаньня аб цунамі ў Індыйскім акіяне. Ранейшая канфэрэнцыя, якая адбылася ў Японіі, пастанавіла стварыць такі цэнтар на ўзор ціхаакіянскага. Ад цунамі 26 сьнежня загінулі 280 тысяч чалавек. Экспэрты лічаць, што шмат людзей можна было б уратаваць, каб за некалькі хвілінаў яны атрымалі папярэджаньне аб набліжэньні цунамі. Цэнтар папярэджаньня аб цунамі прапанавалі разьмясьціць у сябе адразу Таілянд, Індыя ды Інданэзія. Прадстаўнік ААН паведаміў, што, хутчэй за ўсё, будуць створаны некалькі цэнтраў.
XS
SM
MD
LG